Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Врс 2017

Лукашэнка супраць закручвання гаек у эканоміцы і заклікае пазбаўляцца ад устарэлых норм

Лукашэнка супраць закручвання гаек у эканоміцы і заклікае пазбаўляцца ад устарэлых норм5 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звяртае ўвагу на неабходнасць пастаяннага і актыўнага ўдзелу дзяржорганаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі ў развіцці эканомікі, у тым ліку ў вырашэнні пытанняў выканання рэжыму эканоміі, выкараненні крадзяжоў і іншых злоўжыванняў. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе з кіраўніцтвам Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі Беларусі, праваахоўных органаў і ведамстваў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Справа не ў закручванні гаек. Ніякіх гаек мы закручваць не збіраемся. У сувязі з гэтым яшчэ раз трэба звярнуць увагу на прапрацоўку крымінальнага і адміністрацыйнага заканадаўства. Усё лішняе трэба ўбраць. Гэты працэс ідзе. Устарэлыя нормы нам не патрэбны ў нашым заканадаўстве. Новыя павінны садзейнічаць развіццю эканомікі, а не тармажэнню", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што генеральнаму пракурору даваліся даручэнні адносна спагнання пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці замежных партнёраў перад беларускімі эканамічнымі суб'ектамі, а таксама па кантролі за своечасовай выплатай зарплат. "Мы сёння бяром крэдыты пад пэўныя працэнты, а нямала соцень мільёнаў долараў за межамі краіны - неаплачаных за пастаўленыя тавары і паслугі", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама пацікавіўся, як забяспечваецца пакрыццё эканамічнага ўрону ад злачынстваў.

Яшчэ адной тэмай нарады сталі бяспека і правы непаўналетніх, папярэджанне выпадкаў насілля ў сем'ях і барацьба са злоўжываннем алкаголем. "Мы з міністрам унутраных спраў у свой час вызначалі, што асноўную ўвагу мы павінны звярнуць на спыненне цяжкіх злачынстваў і злачынстваў у вёсцы. Як вырашаюцца гэтыя пытанні?" - задаў пытанне Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі