1 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева з Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Пад Вашым кіраўніцтвам краіна ўпэўнена рухаецца па шляху сацыяльна-эканамічнага развіцця, актыўна ўдзельнічае ў вырашэнні пытанняў рэгіянальнага парадку дня, умацоўвае пазіцыі на сусветнай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Мінск і Ташкент трывала звязаны вузамі братэрства, эфектыўна супрацоўнічаюць па розных напрамках. "Дасягнуты ўзровень партнёрства дае магчымасць нам выходзіць на рынкі трэціх краін, аказваць узаемную падтрымку на пляцоўках шматбаковых структур", - падкрэсліў беларускі лідар.
Кіраўнік дзяржавы перакананы, што сумеснымі намаганнямі Беларусь і Узбекістан прадоўжаць паслядоўна нарошчваць канструктыўныя двухбаковыя адносіны на карысць народаў дзвюх краін у духу шматвяковай дружбы і нязменнага даверу.
Прэзідэнт Беларусі пажадаў Прэзідэнту Узбекістана далейшых поспехаў у адказнай дзяржаўнай дзейнасці, а жыхарам Узбекістана - дабрабыту і працвітання.