Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Врс 2025

Лукашэнка: сітуацыя ў грашова-крэдытнай сферы і на валютным рынку на выклікае апасенняў

Лукашэнка: сітуацыя ў грашова-крэдытнай сферы і на валютным рынку на выклікае апасенняў

9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сітуацыя ў грашова-крэдытнай сферы і на валютным рынку апасенняў не выклікае. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 9 верасня на нарадзе з апаратам Нацыянальнага банка і кіраўніцтвам банкаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што з моманту назначэння Рамана Галоўчанкі кіраўніком Нацыянальнага банка прайшло паўгода. І тады былі дадзены канкрэтныя даручэнні, перш за ўсё ўзмацненне ролі банкаўскай сістэмы ў падтрымцы эканомікі. Таксама была пастаўлена задача актыўнага ўкаранення лічбавых тэхналогій і ўмацавання інфармацыйнай бяспекі.

"Як мне дакладваюць, у цэлым сітуацыя ў грашова-крэдытнай сферы і на валютным рынку апасенняў не выклікае, - канстатаваў Прэзідэнт. - Але на гэты момант зроблена не ўсё, ёсць недапрацоўкі".

У прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка згадаў пра скаргі ў адрас банкаў ад звычайных людзей: то старыя долары не прымаюць, то навязваюць кліентам страхавыя паслугі.

"Давайце дамовімся, з 1 студзеня 2026 года наяўнасць такіх фактаў аўтаматычна прывядзе да дысцыплінарнай адказнасці кіраўніка (банка. - Заўвага БЕЛТА), - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы - Крыўдзіць людзей нейкімі надуманымі пытаннямі нельга. Не трэба паказваць, што вы разумнейшыя за іншых".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі