Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Май 2018

Лукашэнка: страціць памяць пра Вялікую Айчынную вайну немагчыма пры любой уладзе

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Страціць памяць пра Вялікую Айчынную вайну немагчыма пры любой уладзе. Такое меркаванне, адказваючы сёння на пытанні журналістаў, выказаў кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вельмі глыбокая гэта памяць, каб яе страціць. Думаю, гэта немагчыма пры любой уладзе", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Пакуль мы будзем ствараць фільмы, пісаць кнігі, чытаць вершы і прозу пра вайну, пакуль мы ў дзіцячым садзе будзем развучваць вершы і спяваць ваенныя песні, пакуль у навучальных праграмах школ і нашых ВНУ гэта тэма будзе асветлена абсалютна сумленна і адкрыта, да той пары мы памяць пра вайну не страцім", - упэўнены кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт адзначыў, што ў Беларусі традыцыйна шануюць памяць пра Вялікую Айчынную вайну і на дзяржаўным узроўні праводзяць мерапрыемствы як у Дзень Перамогі, так і ў Дзень Незалежнасці 3 ліпеня. "Гэта ўжо ў крыві нашых беларусаў. Пакуль мы гэту палітыку будзем прадаўжаць, з нашай памяці, памяці нашага народа Вялікая Айчынная, ды і Другая сусветная вайна, усе войны, якія пракаціліся цераз Беларусь, яны застануцца ў нас у памяці", - заявіў Аляксандр Лукашэнка. Ён дадаў, што ніводная з войнаў, якія пракаціліся за апошнія стагоддзі па тэрыторыі краіны, не была патрэбна самой Беларусі. "Вазьміце вайну 1812 года, Першую сусветную, Другую сусветную - гэта што, нашы войны, яны нам патрэбны былі? Але мы заўсёды страчвалі трэць-палавіну свайго насельніцтва. Ці ж мы можам гэта забыць?" - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пасля завяршэння афіцыйнай часткі цырымоніі на Плошчы Перамогі с цеплынёй паразмаўляў з ветэранамі і іншымі жыхарамі і гасцямі сталіцы, якія прыйшлі на мерапрыемства. Ён у тым ліку адказаў на пытанне адносна інфармацыі, якая з'явілася, што нехта некаму нібыта забараняў прайсці па горадзе з партрэтамі іх сваякоў, якія ваявалі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. "Запомніце: у Беларусі ніколі ніхто святое не забараняў і забараняць не будзе", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Ён нагадаў, што некалькі гадоў таму ў Дзень Перамогі існавала практыка арганізоўваць шэсце, калі яго ўдзельнікі разам з ветэранамі, трымаючы ў руках партрэты, ішлі па праспекце да Плошчы Перамогі. "Праўда, потым па ўсім свеце гэты так званы бессмяротны полк прайшоў. Гэта было даўно ў нас. Але ветэраны папрасілі: мы, кажуць, ісці не можам", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, у гэтай сітуацыі ветэранам спачатку прапаноўвалі правезці іх на аўтамабілях, каб ім было прасцей прымаць удзел у шэсці, аднак яны адмовіліся і папрасілі зрабіць фармат больш зручным для іх, і памятныя мерапрыемствы сталі праводзіць выключна на Плошчы Перамогі.

"Але калі народ просіць зноў прайсці з партрэтамі, сцягамі і гэтак далей, у наступным годзе мы гэта арганізуем. Толькі не трэба гэта палітызаваць і заяўляць, што мы ледзь не забараняем нешта. У Беларусі гэтага ніколі не было і не будзе. Кожны мае права ўшанаваць памяць сваіх герояў, прайсціся там, дзе ён лічыць патрэбным з партрэтам і ўскласці кветкі. Гэта вялікае, гэта святое. Гэтак будзе заўсёды ў Беларусі", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі