Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

16 Снж 2021

Лукашэнка: стратэгічныя саюзніцкія адносіны паміж Мінскам і Нур-Султанам будуць і далей пашырацца

Лукашэнка: стратэгічныя саюзніцкія адносіны паміж Мінскам і Нур-Султанам будуць і далей пашырацца

16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан Касым-Жамарта Такаева з нацыянальным святам - 30-годдзем незалежнасці дзяржавы. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"За невялікі па гістарычных мерках перыяд ваша краіна дабілася значных перамог на шляху суверэннага развіцця, стала прыкладам у забеспячэнні талерантнасці, міжканфесійнай і міжкультурнай згоды прадстаўнікоў усіх этнасаў, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Дзякуючы эканамічным дасягненням назіраецца рэальны рост дабрабыту насельніцтва. Казахстан упэўнена будуе сучасную і канкурэнтаздольную дзяржаву".

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што стратэгічныя саюзніцкія адносіны паміж Мінскам і Нур-Султанам, заснаваныя на ўзаемнай павазе і даверы, будуць і далей пашырацца, напаўняючыся новымі стваральнымі праектамі.

Прэзідэнт пажадаў Касым-Жамарту Такаеву моцнага здароўя, невычэрпнай бадзёрасці духу і поспехаў ва ўсіх пачынаннях, а жыхарам Казахстана - міру, дабра і шчасця.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі