Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

12 Врс 2016

Лукашэнка: Следчы камітэт праявіў сябе як важнейшы складнік сістэмы праваахоўных органаў краіны

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кіраўніцтва і асабовы склад Следчага камітэта з прафесійным святам - Днём супрацоўніка органаў папярэдняга следства, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за мінулыя пяць гадоў з моманту падпісання ўказа аб утварэнні Следчага камітэта Беларусі новая структура добра праявіла сябе як важнейшы складнік сістэмы праваахоўных органаў краіны. На яе рахунку тысячы раскрытых спраў, па якіх асобы, якія парушылі закон, паўсталі перад судом.

"Ведучы папярэдняе следства па самых складаных і небяспечных катэгорыях правапарушэнняў, вы садзейнічаеце выкараненню злачыннасці на беларускай зямлі. Ад вашага прафесіяналізму залежаць чалавечыя лёсы і вера людзей у перамогу справядлівасці. Устанавіць ісціну - ваш абавязак, і вы яго штодзень з гонарам выконваеце, забяспечваючы прынцыпы законнасці", - гаворыцца ў віншаванні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі