У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Врс 2015

Лукашэнка ўсклаў вянок каля Нацыянальнага мемарыяла "11 верасня" ў Нью-Ёрку

28 верасня, Нью-Ёрк /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца з рабочым візітам у Злучаных Штатах Амерыкі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік беларускай дзяржавы ўсклаў вянок каля Нацыянальнага мемарыяла "11 верасня" ў Нью-Ёрку. Кветкі ад Прэзідэнта леглі таксама на мармуровую пліту насупраць імя адной з ахвяр тэракта 11 верасня - грамадзянкі Беларусі Ірыны Бусло.

Мемарыял створаны ў памяць аб трох тысячах чалавек, якія загінулі ў выніку тэрарыстычных актаў 11 верасня 2001 года ў раёне будынкаў Сусветнага гандлёвага цэнтра, Пентагона, а таксама шасці чалавек, якія загінулі пры тэракце ў СГЦ у лютым 1993 года. Мемарыял размешчаны на месцы былога комплексу Сусветнага гандлёвага цэнтра ў дзелавой частцы Манхэтэна, недалёка ад Уол-стрыт.

Два водныя рэзервуары мемарыяла (плошчай больш як 4 тыс. кв.м кожны) сімвалізуюць смутак па загінулых і ўяўляюць сабой самыя буйныя рукатворныя вадаспады ў Паўночнай Амерыцы. Басейны размешчаны ў катлаванах фундаментаў веж-блізнят Сусветнага гандлёвага цэнтра. Праект мемарыяла быў выбраны па выніках конкурсу паміж 5,2 тыс. архітэктараў, якія прадстаўлялі 63 дзяржавы. На бронзавых панэлях абліцоўкі басейнаў высечаны імёны ўсіх загінулых у 2001 і 1993 гадах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс