Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Ліп 2018

Лукашэнка ўручыў генеральскія пагоны вышэйшаму афіцэрскаму складу

5 ліпеня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў Палацы Незалежнасці ўручыў генеральскія пагоны вышэйшаму афіцэрскаму складу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ва ўрачыстай абстаноўцы пагоны генерал-маёра атрымалі намеснік начальніка ўзбраення Узброеных Сіл - начальнік штаба ўзбраення Андрэй Федзін, першы намеснік начальніка тылу Узброеных Сіл - начальнік штаба тылу Аляксандр Панфёраў і начальнік Мінскага сувораўскага вучылішча Аляксандр Навуменка.

Пагоны генерал-маёра міліцыі былі ўручаны начальніку УУС Віцебскага аблвыканкама Івану Кубракову і начальніку УУС Брэсцкага аблвыканкама Аляксандру Астрэйку. Званне дзяржаўнага саветніка мытнай службы III рангу прысвоена начальніку Гродзенскай рэгіянальнай мытні Андрэю Кавальчуку.

У Палацы Незалежнасці ўшаноўвалі і выпускнікоў вышэйшых ваенных навучальных устаноў - факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл Ваеннай акадэміі, Акадэміі МУС, Інстытута нацыянальнай бяспекі, а таксама некаторых ваенных ВНУ Расіі. За выдатныя поспехі ў вучобе і ўзорнае выкананне воінскага абавязку лепшым з ваеннаслужачых аб'яўлена Падзяка Прэзідэнта.

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў афіцэраў з паспяховым заканчэннем вучобы і з прысваеннем генеральскіх званняў. "Абарона Радзімы - гэта нялёгкая, але высакародная праца. Беларускі народ верыць у вас, разлічвае на вашу адказнасць і высокі прафесіяналізм. Вы павінны апраўдаць гэты давер і дастойна выканаць ускладзеныя задачы на вашым наступным службовым этапе", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Вырашальную ролю ў павышэнні баяздольнасці Узброеных Сіл адыгрываюць ваенныя кадры, заўважыў Прэзідэнт. Гэта людзі, якія прысвяцілі ўсё сваё жыццё абароне Айчыны. Ім трэба будзе вырашаць складаныя і адказныя задачы па забеспячэнні найвышэйшай вывучкі і зладжанасці органаў кіравання і войскаў, абучаць надначаленых сучасным спосабам вядзення ўзброенай барацьбы.

"Асаблівую ўвагу звярніце, калі ласка, на ўмацаванне воінскай дысцыпліны, выхаванне ў ваеннаслужачых пільнасці і пачуцця ўзаемавыручкі. Менавіта вы павінны служыць прыкладам для падначаленых. Помніце, што ва ўсе часы афіцэры былі людзьмі абавязку, гонару і ўзорам дысцыплінаванасці", - звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да ваеннаслужачых.

Паводле яго слоў, важнейшай задачай органаў унутраных спраў застаецца надзейная абарона асобы, грамадства і дзяржавы ад любых злачынных замахаў.

Выпускнікі ВНУ сістэмы МНС асноўныя намаганні павінны сканцэнтраваць на папярэджанні надзвычайных сітуацый. "Асаблівую ўвагу нам трэба звярнуць на безаварыйную эксплуатацыю атамнай электрастанцыі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ад супрацоўнікаў спецслужбаў Прэзідэнт патрабуе забяспечыць недапушчэнне праяўленняў тэрарызму і экстрэмізму, распальвання нацыянальнай, рэлігійнай, сацыяльнай варожасці.

"Няпростая міжнародная абстаноўка, звязаная з небяспекай тэрарыстычных атак, наркатрафікам, незаконнай міграцыяй, патрабуе падтрымання на высокім узроўні баявой гатоўнасці органаў пагранічнай службы", - падкрэсліў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі