Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

23 Лют 2015

Лукашэнка ўручыў генеральскія пагоны вышэйшаму афіцэрскаму складу

23 лютага, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў генеральскія пагоны вышэйшаму афіцэрскаму складу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У прыватнасці, пагоны генерал-маёра ўручаны Паўлу Муравейку, Ігару Дземідзенку, Вячаславу Язерскаму, Аляксандру Невяроўскаму, генерал-маёра міліцыі - Віктару Дубаўцу і Віктару Сянько, генерал-маёра юстыцыі - Аляксею Волкаву, Алегу Шаркову і Максіму Вароніну. Аляксандру Худалееву ўручаны пагоны генерал-маёра ўнутранай службы, Ігару Маршалаву - генерал-маёра фінансавай міліцыі.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў генеральскія пагоны Акрамя таго, старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Юрыю Сянько прысвоена персанальнае званне дзяржаўнага саветніка мытнай службы III рангу, намесніку генеральнага пракурора Беларусі Аляксандру Дубаву - класны чын дзяржаўнага саветніка юстыцыі 3-га класа.Аляксандр Лукашэнка асабліва падкрэсліў, што атрымаць генеральскія пагоны ў Беларусі цяпер не так проста. Ён нагадаў, што ў свой час запатрабаваў значна скараціць колькасць генеральскіх пасад як ва Узброеных Сілах, так і ў праваахоўных органах. "Гэта і адбылося, амаль у два разы. Канкурэнцыя ўзрасла. Мы вельмі сур'ёзна падыходзім да гэтага, таму што ніяк нельга дэвальваваць званне генерала, як і званне прафесара", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Таму сапраўды найвялікшае дасягненне, найвялікшая праца - стаць генералам у незалежнай Беларусі", - лічыць Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі