Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Dec 2016

Лукашэнка ўручыў дзяржузнагароды лепшым спартсменам і трэнерам па выніках пяцігоддзя

28 снежня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды лепшым спартсменам і трэнерам па выніках пяцігоддзя. Урачыстая цырымонія адбылася сёння ў Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Тое, што Беларусь пазіцыянуе сябе спартыўнай дзяржавай, красамоўна пацвярджае прысутнасць тут вялікай групы атлетаў, трэнераў і спецыялістаў, якія ўдастоены дзяржаўных узнагарод. Гэта прызнанне іх заслуг у развіцці фізічнай культуры і спорту, а таксама поспехаў на апошніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульнях", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

За дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульнях 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра, вялікі асабісты ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту ордэнаў, медалёў і ганаровых званняў удастоены 27 чалавек.

Залатыя прызёры летніх Паралімпійскіх гульняў Андрэй Праневіч, Уладзімір Ізотаў і Ігар Бокій, а таксама залаты прызёр летніх Алімпійскіх гульняў Уладзіслаў Ганчароў і шэраг трэнераў узнагароджаны ордэнам Айчыны ІІІ ступені. Ордэна Пашаны ўдастоены бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў Аляксандра Герасіменя, Марына Літвінчук, Надзея Ляпешка і Вольга Худзенка, сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў Дар'я Навумава і Марыя Мамашук.

Трэнер-урач нацыянальнай каманды па кулявой стральбе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па прыкладных відах спорту Валерый Белан і галоўны трэнер нацыянальнай каманды па інваспорце Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту Марыя Грыгаран узнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі".

Акрамя таго, шэрагу спартсменаў, трэнераў і спецыялістаў прысвоены ганаровыя званні "Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь" і "Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь".

За асаблівыя заслугі ў прапагандзе ідэалаў і прынцыпаў алімпізму Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Леаніда Гейштара і Сяргея Макаранку. "Асаблівы гонар нашым першым алімпійскім чэмпіёнам, якія заваявалі золата на Алімпіядзе ў Італіі 1960 года ў веславанні на байдарках і каноэ. Няхай ваша працавітасць, стойкасць і мэтанакіраванасць стануць прыкладам для сённяшніх маладых спартсменаў", - сказаў Прэзідэнт.

Усяго на цырымоніі прысутнічалі больш за 50 работнікаў розных сфер дзейнасці. За значныя дасягненні ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, будаўніцтве, ахове здароўя, адукацыі, мастацтве і культуры яны ўдастоены ордэнаў, медалёў і ганаровых званняў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі