У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Стд 2020

Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды дзяржслужачым, артыстам і журналістам

Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды дзяржслужачым, артыстам і журналістам

13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цырымонія ўручэння дзяржаўных узнагарод адбылася 11 студзеня на прыёме ад імя Прэзідэнта Беларусі напярэдадні старога Новага года. Імі адзначаны дзяржслужачыя, артысты і журналісты, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка ўручыў ордэн Пашаны старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Леаніду Анфімаву, кіраўніку Брэсцкага аблвыканкама Анатолю Лісу і мэру Мінска Анатолю Сіваку. Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджана артыстка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Валянціна Гарцуева.

Дыплом аб прысваенні ганаровага звання "Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь" уручаны артыстцы Купалаўскага тэатра Юліі Шпілеўскай.

Дзяржузнагароды прысуджаны за шматгадовую плённую працу ў дзяржаўных органах, высокі прафесіяналізм, вялікі асабісты ўклад у развіццё і папулярызацыю беларускага тэатральнага мастацтва.

Прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі ўдастоены Падзякі Прэзідэнта за высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі. Сярод узнагароджаных намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце БЕЛТА Сяргей Адзярыха.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс