Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Стд 2018

Лукашэнка рэкамендуе дэпутатам удзяліць прыярытэтную ўвагу пытанням эканамічнага блока

25 студзеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка рэкамендуе дэпутатам удзяліць прыярытэтную ўвагу пытанням эканамічнага блока. Аб гэтым па выніках сустрэчы з кіраўніком дзяржавы расказаў журналістам старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кіраўніком дзяржавы рэкамендавана прыярытэтную ўвагу ўдзяліць пытанням эканамічнага блока. Такім, як развіццё прадпрымальніцтва, пытанням самазанятасці насельніцтва, інвестыцыйнай дзейнасці", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Паводле яго слоў, што датычыцца законапраектнай дзейнасці, то на сённяшні дзень у Палаце прадстаўнікоў знаходзіцца каля 40 законапраектаў да разгляду на вясенняй сесіі.

"Думаю, што ўвага беларускага грамадства будзе прыцягнута і да такіх законапраектаў, як аб арганічным земляробстве (ён будзе разглядацца ў Палаце прадстаўнікоў), аб якасці і бяспецы прадуктаў харчавання, аб абароне правоў спажыўцоў. Гэта ўсё звязана з захаваннем і ўмацаваннем здароўя нашых грамадзян", - расказаў ён.

Прэзідэнт таксама звярнуў сур'ёзную ўвагу на неабходнасць узмацнення работы дэпутатаў у выбарчых акругах, асабліва напярэдадні выбараў у мясцовыя Саветы. "Быць бліжэй да людзей, мясцовых органаў улады, аказваць ім дапамогу ў вырашэнні неабходных пытанняў. Гэта святы абавязак дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў", - падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі