Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Кст 2015

Лукашэнка: Рэформы ў Беларусі будуць накіраваны на ўдасканаленне існуючага, а не яго ломку

20 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Рэформы ў Беларусі будуць накіраваны на ўдасканаленне ўжо існуючага, а не яго ломку. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе па актуальных пытаннях развіцця краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Цяпер шмат гаворыцца аб змяненнях і рэформах у краіне. У сувязі з гэтым Прэзідэнт заявіў, што ў Беларусі не будзе рэформ, накіраваных на ломку існуючага парадку. "Рэфармаваць будзем, удасканальваючы тое, што ёсць", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Ён звярнуў увагу, што няма і не будзе грошай на тое, каб дашчэнту ламаць нешта, а потым гераічна аднаўляць.

"Некаторыя гавораць: ёсць крэдыт даверу і трэба правесці непапулярныя меры, прычым вельмі хутка, чытай - трэба хуценька рэзаць па жывым. Калі будзеце прэзідэнтамі, тады будзеце рэзаць. Я нікога і нічога рэзаць не маю намеру. А, калі хочаце разануць, пачнём з тых, хто гэта прапануе", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Падманваць людзей я не збіраюся, тым самым падносячы падарунак сваім ворагам і, як мінімум, праціўнікам, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Гэта зусім не значыць, што мы спынімся і застынем. Сістэма толькі тады здольна жыць і выжываць, калі яна пастаянна знаходзіцца ў руху і ўдасканальваецца". Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка дадаў: "У нас дастаткова сіл і сродкаў, каб не спыняцца, а ўдасканальвацца". "І ў гэтым сутнасць нашых рэформ", - заявіў ён.

Прэзідэнт таксама адхіліў прапановы па скарачэнні колькасці працуючых на буйных прадпрыемствах. Паводле яго слоў, да гэтых пытанняў трэба падыходзіць вельмі акуратна і абдумана. "Людзей, якія хочуць працаваць, выкідаць на вуліцу ніхто не мае права. Атрымаеце за гэта крымінальную адказнасць", - папярэдзіў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі