Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Врс 2020

Лукашэнка: развіццё адносін поўнасцю адпавядае доўгатэрміновым інтарэсам Беларусі і В'етнама

Лукашэнка: развіццё адносін поўнасцю адпавядае доўгатэрміновым інтарэсам Беларусі і В'етнама

2 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў генеральнага сакратара ЦК Камуністычнай партыі В'етнама, Прэзідэнта гэтай краіны Нгуен Фу Чонга з Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Пад умелым кіраўніцтвам Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі В'етнам упэўнена пераадольвае крызіс, выкліканы пандэміяй каранавіруснай інфекцыі, і застаецца адным з яркіх прыкладаў эканамічнага росту ў Паўднёва-Усходняй Азіі", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што паміж Мінскам і Ханоем дасягнуты высокі ўзровень палітычнага дыялогу, гэта садзейнічае пашырэнню ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ва ўсіх галінах.

"Далейшае развіццё беларуска-в'етнамскіх адносін, у тым ліку паспяховая рэалізацыя ў В'етнаме сумесных праектаў па вытворчасці грузавых аўтамабіляў і малочнай прадукцыі, поўнасцю адпавядае доўгатэрміновым інтарэсам нашых дзяржаў, а таксама прынясе карысць эканомікам іншых краін рэгіёна", - перакананы Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі