Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

30 Крс 2025

Лукашэнка разлічвае вывесці адносіны з В'етнамам на якасна новы ўзровень

Лукашэнка разлічвае вывесці адносіны з В'етнамам на якасна новы ўзровень
Фота з архiва

30 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Генеральнага сакратара Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі В'етнама То Лама і Прэзідэнта В'етнама Лыонг Кыонга з 50-годдзем вызвалення Паўднёвага В'етнама і ўз'яднання краіны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Паўстагоддзя таму в'етнамскімі патрыётамі пад кіраўніцтвам Камуністычнай партыі была дасягнута лёсавызначальная мэта па вяртанні як геаграфічнага, так і духоўнага народнага адзінства, дзякуючы чаму ў вашу дзяржаву прыйшоў доўгачаканы мір. Значнасць гэтай падзеі для далейшага развіцця В'етнама, дабрабыту і бяспекі яго грамадзян немагчыма пераацаніць. Мы добра разумеем тыя высокія пачуцці, якія выклікае сённяшняе свята ў кожнага в'етнамца, таму што на сваім гістарычным шляху да суверэнітэту беларусы таксама не раз перажывалі войны і падзелы", - гаворыцца ў віншавальным пасланні Генеральнаму сакратару ЦК Кампартыі В'етнама.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што з нецярпеннем чакае То Лама ў Мінску з візітам, які будзе садзейнічаць пераходу двухбаковых адносін на якасна новы ўзровень. "Разлічваю ў час перагавораў абмеркаваць стратэгічныя напрамкі і практычныя крокі па пашырэнні міждзяржаўнага супрацоўніцтва", - падкрэсліў беларускі лідар.

У пасланні Прэзідэнту В'етнама Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта свята - сімвал непахіснай волі і імкнення в'етнамскага народа да адзінства, свабоды, незалежнасці і самастойнага вызначэння свайго лёсу ў адпаведнасці са шматвяковымі гістарычнымі і культурнымі традыцыямі.

"Развіццё ўзаемавыгаднага партнёрства з Ханоем у розных галінах заўсёды было і застаецца прыярытэтам для Мінска. Беларусь як надзейны сябар гатова паглыбляць двухбаковае супрацоўніцтва і разам з В'етнамам ісці па шляху ўмацавання дзяржаўнасці і павышэння дабрабыту грамадзян", - гаворыцца ў віншаванні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі