Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Кст 2018

Лукашэнка разлічвае на захаванне пазітыўнай дынамікі развіцця супрацоўніцтва Беларусі і В'етнама

Лукашэнка разлічвае на захаванне пазітыўнай дынамікі развіцця супрацоўніцтва Беларусі і В'етнама
Аляксандр Лукашэнка і Нгуен Фу Чонг. Фота з архіва

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Генеральнага сакратара Камуністычнай партыі В'етнама Нгуен Фу Чонга з выбраннем на пасаду прэзідэнта гэтай краіны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Разлічваю на захаванне высокага ўзроўню дыялогу і даверу паміж нашымі краінамі, а таксама пазітыўнай дынамікі развіцця супрацоўніцтва ва ўсіх сферах узаемнай зацікаўленасці", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што багаты вопыт дзяржаўнага кіраўніка і палітычны аўтарытэт Нгуен Фу Чонга будуць садзейнічаць далейшаму прагрэсу і працвітанню В'етнама.

Прэзідэнт Беларусі пажадаў кіраўніку В'етнама моцнага здароўя, шчасця і поспехаў на адказнай пасадзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі