Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Jan 2018

Лукашэнка разлічвае на развіццё супрацоўніцтва з Фінляндыяй у гандлёва-эканамічнай сферы

29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Саўлі Ніінісцё з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Фінляндыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Упэўнены, што існуючыя паміж нашымі дзяржавамі адносіны будуць і далей пашырацца, у тым ліку ў гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай сферах, у справе забеспячэння рэгіянальнай стабільнасці і бяспекі", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка таксама пажадаў Саўлі Ніінісцё здароўя і поспехаў у адказнай дзейнасці на карысць грамадзян Фінляндыі.

Як паведамлялася, дзеючы Прэзідэнт Фінляндыі Саўлі Ніінісцё атрымаў перамогу на выбарах кіраўніка дзяржавы, набраўшы 62,7 працэнта галасоў выбаршчыкаў пасля праверкі 100 працэнтаў бюлетэняў. Ён удзельнічаў у выбарах як незалежны кандыдат. Інаўгурацыя Прэзідэнта павінна адбыцца 1 лютага.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі