У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

18 Снж 2018

Лукашэнка расставіў прыярытэты ў фінансаванні спорту

Лукашэнка расставіў прыярытэты ў фінансаванні спорту

18 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка абазначыў прыярытэтныя напрамкі, на якія будзе выдзяляцца фінансаванне ў спартыўнай галіне. Аб гэтым ён сёння заявіў на нарадзе па пытаннях развіцця летніх відаў спорту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што была пастаўлена задача забяспечыць спартыўныя школы інвентаром і абсталяваннем. "Не дай бог гэта даручэнне не будзе выканана, - папярэдзіў Прэзідэнт. - І перастаньце хадзіць у НАК за нейкімі грашыма. Іх няма. Грошай няма для тых, хто хоча забяспечыць проста сябе і работу сваіх падначаленых у федэрацыях".

"Грошы атрымаеце для таго, каб падтрымаць трэнера, паўдзельнічаць у нейкіх міжнародных спаборніцтвах. І будзем плаціць шмат за вынік. Больш з іншымі мэтамі і просьбамі не прыходзьце. Гэта маё прынцыповае рашэнне як Прэзідэнта краіны", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што грошы ў спорце ў асноўным дзяржаўныя, вызваленне ад падаткаў гэта або спонсарская падтрымка. "Самі заробіце - трацьце", - сказаў ён.

Прэзідэнт таксама пацікавіўся, наколькі рацыянальна загружана спартыўная інфраструктура, ці даступна яна для людзей і перш за ўсё для падрастаючага пакалення. Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў міністра спорту і турызму аб персанальнай адказнасці за дзяржаўную ўласнасць - палацы спорту, залы і іншае, а таксама інвентар. "Галоўная задача - гэта ўласнасць, аб'екты, дзе павінны займацца спартсмены. Гэта павінна быць у ідэальным стане. У нас усюды шмат чыноўнікаў, гультаёў у палацах спорту, залах і іншых, якія нічога не робяць, нават на работу не ходзяць", - абурыўся кіраўнік дзяржавы.

"Не будзе аб'ектаў для заняткаў спортам, загубім іх, як гэта было ў постсавецкі перыяд, потым вы прыйдзеце да мяне і будзеце зноў скардзіцца, што вам нечага не хапае...", - адзначыў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс