Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

1 Сак 2022

Лукашэнка расказаў падрабязнасці аб планах па ўзмацненні заходніх і паўднёвых рубяжоў Беларусі

Лукашэнка расказаў падрабязнасці аб планах па ўзмацненні заходніх і паўднёвых рубяжоў Беларусі

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з членамі Савета бяспекі і кіраўніцтвам Савета Міністраў дэталёва растлумачыў, якія задачы стаяць па ўзмацненні аховы дзяржаўнай граніцы на паўднёвым і заходнім напрамках, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што даў каманду ўзмацніць ахову дзяржграніцы на паўднёвым напрамку. "Мы дапамагаем і прыкрываем свае граніцы ў гэтым напрамку, але ўжо не асабовым складам Расійскай Федэрацыі, а верталётамі і некалькі самалётаў у Баранавічах, Гомелі і Лунінцы. І яны будуць тут знаходзіцца, пакуль я не скажу Прэзідэнту Расіі, што яны мне не трэба, пакуль не выстаўлю яшчэ пяць батальённых тактычных груп, каб прыкрыць гэты напрамак", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Таму не трэба крычаць, што мы з Віцебска або аднекуль будзем уваходзіць ва Украіну. Гэта не наша задача", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што апошнім часам было зафіксавана, як Польшча і Літва сцягваюць да граніцы дадатковае ўзбраенне і асабовы склад. Таму ўзнікла неабходнасць прыкрыць заходні напрамак. "Памятаеце, калі я гаварыў, што мы не дазволім рускім страляць у спіну. Я меў на ўвазе вось гэта", - растлумачыў ён.

З беларускага боку непасрэдна па лініі граніцы ёсць пагранічныя пасты і манеўраныя групы. Пры неабходнасці можна задзейнічаць сілы міліцыі і асобных ваенных, але гэтага недастаткова, лічыць Прэзідэнт. "Мной прынята рашэнне закрыць гэту граніцу. І ні ў якім разе не дапусціць уварвання з боку натаўскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі. І нават правядзення з іх боку на нашай тэрыторыі самых малых аперацый", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Асаблівую ўвагу трэба ўдзяліць таму, каб не дапусціць дыверсій, і ў сувязі з гэтым Прэзідэнтам дадзены даручэнні кіраўнікам прыгранічных абласцей. Ён прывёў прыклад: "Каранік (губернатар Гродзенскай вобласці Уладзімір Каранік. - Заўвага БЕЛТА) будзе там рэферэндумам займацца, уварвуцца некалькі груп, тэрарыстычныя акты ажыццявяць для таго, каб насельніцтва ўзбудзіць, і што потым? Таму надзявай ваенную форму і займайся разам з памочнікам-ваенным (Юрыем Караевым, памочнікам Прэзідэнта па Гродзенскай вобласці, які мае вялікі вопыт работы ў сілавым блоку. - Заўвага БЕЛТА). І разам з Шулейкам там таксама яшчэ адзін ваенны (размова пра губернатара Брэсцкай вобласці Юрыя Шулейку і памочніка Прэзідэнта па гэтым рэгіёне Валерыя Вакульчыка. - Заўвага БЕЛТА). Не расслабляйцеся".

Прэзідэнт таксама звярнуў увагу, што ёсць неабходнасць у дадатковай ваеннай тэхніцы. У Беларусі размешчаны такія сродкі проціпаветранай абароны, як, напрыклад, зенітныя ракетныя сістэмы С-300ПС, комплексы "Тор-М2" і "Панцыр-С". У тым ліку сіламі і сродкамі ППА краіны забяспечваецца абарона Беларускай АЭС. Аднак з улікам існуючай абстаноўкі заходнія рубяжы неабходна ўзмацніць: "Нам аказалася недастаткова ваеннай тэхнікі. Асабовага складу нам будзе дастаткова. Тэхнікі - не. Я звярнуўся да Пуціна, каб нам акрамя С-400, які знаходзіцца ў Гомельскай вобласці, быў пастаўлены С-400, які будзе знаходзіцца крыху на захад ад Мінска для таго, каб не толькі Мінск прыкрыць".

На думку кіраўніка дзяржавы, комплекс С-400 "Трыумф" - гэта вельмі добрая зброя. "Мы чакаем сюды пастаўкі. А таксама іншай тэхнікі, якая нам неабходна для таго, каб закрыць тут (на заходнім напрамку. - Заўвага БЕЛТА). Вось наш будучы ўдзел у гэтай аперацыі, што мы робім і цяпер", - удакладніў кіраўнік дзяржавы.

Ён яшчэ раз падкрэсліў, што на гэты момант ні адна часць Узброеных Сіл Беларусі не выводзілася з месцаў пастаяннай дыслакацыі. "Яны гатовы. Усе гатовы. І калі патрэбна мабілізацыя, мы выверылі ўсе спісы - на працягу 2-3 сутак мы адмабілізуем па поўным ваенным часе ўсе падраздзяленні, якія трэба будзе адмабілізаваць", - сказаў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі