Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

30 Снж 2016

Лукашэнка расказаў, які падарунак хацеў бы атрымаць у новым годзе

30 снежня, Стаўбцоўскі раён /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння, адказваючы на пытанні журналістаў у час наведвання Мікалаеўшчынскага дома-інтэрната для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў, расказаў, які падарунак хацеў бы атрымаць у новым годзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Журналісты пацікавіліся, ці ёсць падарунак, які марыць атрымаць кіраўнік дзяржавы, на што ён адказаў: "Так, ёсць - гэта $500 у сярэднім (сярэдняя зарплата па краіне. - Заўвага БЕЛТА). Гэта быў бы для мяне падарунак, я аб гэтым мару".

Пры гэтым Прэзідэнт падкрэсліў, што для дасягнення названай мэты трэба прыкласці каласальныя, неймаверныя намаганні.

"Хто ў гэта не верыць - мне шкада. Хто павінен гэта зрабіць, але не хоча - з імі мы расстанемся. Чаго б нам гэта ні каштавала, мы будзем ісці да такой мэты", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі