Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

30 Ліс 2018

Лукашэнка расказаў, чаму пакінуў Русага на пасадзе віцэ-прэм'ера

Лукашэнка расказаў, чаму пакінуў Русага на пасадзе віцэ-прэм'ера

30 лістапада, Орша /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў Оршы на нарадзе па развіцці льняной галіны і перапрацоўкі лёну расказаў, чаму пакінуў Міхаіла Русага на пасадзе віцэ-прэм'ера, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Апазіцыя, не апазіцыя пісалі: вось усіх віцэ-прэм'ераў Прэзідэнт павыганяў, а Русага пакінуў. Потым адзін нейкі паўапазіцыйны сайт, далажылі мне, напісаў: напэўна, з Русым разбяруцца па выніках года. Абсалютна правільна. І Русага з сённяшняга дня не было б, але як чалавек вясковы я разумею: быў усё ж такі не лепшы год. Справа не ў надвор'і, але быў не лепшы год", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Аднак, лічыць кіраўнік дзяржавы, у вытворчасці таго ж ільновалакна можна было б дабіцца значна большых вынікаў, калі б гэтай сферы губернатары ўдзялялі належную ўвагу. "Так, дрэнна, але ўсё ж такі, як кіраўнік нашага прадпрыемства тут сказаў, у яго ёсць добрая дынаміка. Гэта выратоўвае Русага ад той катастрофы, якую пацярпелі яго калегі на чале з Кабяковым. Але, Міхаіл Іванавіч, не дай бог вы з Зайцам (міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц. - Заўвага БЕЛТА) не вырашыце гэту праблему ў 2019 годзе", - папярэдзіў Прэзідэнт.

Як паведамлялася, жнівеньская нарада з удзелам кіраўніка дзяржавы ў Оршы стала вырашальнай для папярэдняга складу ўрада: праз некалькі дзён Аляксандр Лукашэнка змяніў кіраўніцтва Савета Міністраў. Пасад былі пазбаўлены прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў і ўсе яго намеснікі, акрамя Міхаіла Русага.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі