Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Кст 2015

Лукашэнка: Расія - самая блізкая краіна Беларусі, і ў гэтым можна не сумнявацца

11 кастрычніка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Расія - самая блізкая краіна Беларусі, і ў гэтым можна не сумнявацца. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, адказваючы на пытанні журналістаў пасля галасавання на выбарчым участку нумар 1, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў выпадку яго перамогі на выбарах Беларусь не проста застанецца, як цяпер, дружалюбнай Расіі краінай. "Гэта братэрская і самая блізкая нам краіна. І ў гэтым вы можаце не сумнявацца! Вось гэта я кажу пры заходніх журналістах, каб у расійскіх сродках масавай інфармацыі больш не круцілі і не вярцелі, што мы тут кудысьці паварочваемся і гэтак далей", - падкрэсліў Прэзідэнт. Ён дадаў, што яму зразумелы прычыны такіх публікацый. "У Расіі ёсць нейкія сілы, яны здаўна мне знаёмы, яны сваю пазіцыю не мяняюць, якія хацелі б сапсаваць нашы адносіны, Беларусі і Расіі. Гэта ў іх не атрымлівалася і не атрымаецца. Мы не проста будзем з вамі дружалюбнай краінай", - сказаў беларускі лідар, звяртаючыся да прадстаўнікоў расійскіх сродкаў масавай інфармацыі.

"Мы родныя народы і родныя краіны, і гэтай пазіцыі мы будзем прытрымлівацца заўсёды, вядома ж, маючы сваю пазіцыю", - падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы. У якасці прыкладу ён прывёў занятую Беларуссю пазіцыю па Украіне, якая не ўсім падабаецца ў Расійскай Федэрацыі. "І што атрымалася? Цяпер і вы падтрымліваеце нашу пазіцыю па Украіне. Калі недзе непарадак сярод двух братоў, то трэці не павінен падліваць масла ў агонь. Ён павінен рабіць усё, каб браты ніколі не тое што не біліся, не канфліктавалі", - лічыць Аляксандр Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што Беларусь займае такую пазіцыю. "Не дай бог, у нас быў бы нейкі канфлікт з Расіяй, я ўпэўнены, украінцы занялі б такую пазіцыю. Не дай бог, з украінцамі ў нас было б недастатковае разуменне, Расія заняла б такую пазіцыю", - перакананы беларускі лідар.

"Мы хочам мірнага жыцця. Расія для нас заўсёды была і эканамічна, і палітычна не толькі нейкім сябрам. Гэта родныя нашы браты, падабаецца гэта камусьці ці не", - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі