Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

16 Чэр 2021

Лукашэнка: рашэнне аб стварэнні тэрытарыяльнай абароны пацвердзіла сваю мэтазгоднасць

Лукашэнка: рашэнне аб стварэнні тэрытарыяльнай абароны пацвердзіла сваю мэтазгоднасць

16 чэрвеня, Шклоў /Кар. БЕЛТА/. Рашэнне аб стварэнні тэрытарыяльнай абароны пацвердзіла сваю мэтазгоднасць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы па пытаннях тэрытарыяльнай абароны ў Шклоўскім райвыканкаме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Рашэнне, прынятае 20 гадоў таму, аб стварэнні тэрытарыяльнай абароны за гэтыя гады пацвердзіла сваю мэтазгоднасць. Рашэнне было аб'ёмнае і, напэўна, адносна нятаннае. Я заўсёды перажываў: трэба рабіць, не трэба. Сёння мы перакананы, што зрабілі правільна. Гэта трэба было рабіць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Прэзідэнта, аб'яднанне мясцовых улад з насельніцтвам умацоўвае здольнасць краіны процідзейнічаць знешнім і ўнутраным пагрозам. "У пытаннях развіцця тэрытарыяльнай абароны мы зрабілі нямала: як ваенныя мне дакладваюць, удасканалены спосабы выканання задач, забяспечана ўзгодненасць дзеянняў розных сілавых структур, павышана аператыўнасць, устойлівасць сістэмы кіравання тэрытарыяльнай абароны. Праводзіцца мэтанакіраваная падрыхтоўка службовых асоб - ад губернатараў да камандзіраў рот і радавых байцоў тэрытарыяльных войскаў", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Таксама вядзецца планамерная работа па забеспячэнні ўзбраеннем і тэхнікай, накопліваюцца матэрыяльныя сродкі для патрэб тэрытарыяльнай абароны гарадоў і раёнаў. "Узбраенне ўвогуле добрае, толькі трэба яшчэ раз праверыць (што мы і будзем рабіць на працягу гэтага і будучага года), наколькі ў спраўным стане знаходзяцца зброя і боепрыпасы", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. Рыхтуюцца да абароны ад розных замахаў і аб'екты, неабходныя для работы эканомікі, забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва, дадаў ён.

Прэзідэнт расказаў, што некалькі гадоў таму яму прапаноўвалі перадаць ваенныя камісарыяты ў падначаленне мясцовых органаў улады. Тады кіраўнік дзяржавы не прыняў гэтыя прапановы, каб не ламаць добра працуючую сістэму. "Тут вельмі важна не толькі спалучэнне мясцовых ваенных камісарыятаў з Міністэрствам абароны, але і кіруемасць краіны павінна быць, мясцовых органаў улады, старшынь райвыканкамаў, аблвыканкамаў. Вось мяне тады насцярожвала, каб мы не зрабілі горш у гэтай рэарганізацыі, - растлумачыў кіраўнік дзяржавы. - Але гэта пытанне не знята, мы можам яго разглядаць і далей. Таму калі будуць разумныя, пераканаўчыя прапановы аб рэарганізацыі ваеннай вертыкалі, мы можам іх разгледзець. Але справа не ў гэтым. Пакуль працуе нядрэнна ў плане кіруемасці і тая сістэма, якая ў краіне існуе".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі