Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Чэр 2017

Лукашэнка: Работнікі пракуратуры на высокім узроўні абараняюць грамадскія і дзяржаўныя інтарэсы

26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў органаў пракуратуры з прафесійным святам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў гэтым годзе адзначаецца 95-годдзе з дня ўтварэння галоўнага нагляднага органа Беларусі, які займае асаблівае месца ў сістэме яе нацыянальнай бяспекі. З моманту свайго стварэння пракуратура ўносіць важкі ўклад у барацьбу са злачыннасцю і карупцыяй, каардынуючы дзейнасць праваахоўных органаў.

"Дзякуючы кампетэнтнасці, аб'ектыўнасці і вернасці службоваму абавязку пракурорскія работнікі па праву заслужылі аўтарытэт у грамадстве. Яны на высокім узроўні забяспечваюць абарону правоў грамадзян і арганізацый, а таксама грамадскіх і дзяржаўных інтарэсаў", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў удзячнасць ветэранам органаў пракуратуры, жыццёвы шлях, вопыт і мудрасць якіх з'яўляюцца прыкладам беззапаветнага служэння закону на карысць народа.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі