Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

23 Ліп 2020

Лукашэнка: работа ўсіх дзяржслужачых - ісці да людзей і размаўляць з імі

Лукашэнка: работа ўсіх дзяржслужачых - ісці да людзей і размаўляць з імі
Фота з архiва

23 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентуе органы ўлады на больш актыўную работу з грамадзянамі. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе з кіраўніцтвам эканамічнага блока краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усім трэба ісці да людзей. Трэба пагаварыць з людзьмі, трэба людзям тлумачыць, расказваць аб сваёй палітыцы. Некаторых я ўвогуле не бачу там. Хто не хоча, не трэба, абыдземся без вас. Але наша работа, усіх дзяржаўных служачых, - ісці да людзей і размаўляць з імі", - падкрэсліў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што сацыяльна арыентаваная палітыка, у цэнтры якой чалавек, яго інтарэсы і патрэбы, была і застанецца цэнтральным звяном пры прыняцці любога рашэння. "Народ для таго і паставіў нас, каб мы былі гарантам яго бяспекі і спакою. А калі ўдары будуць вельмі моцнымі, мы павінны максімальна змякчыць іх наступствы. Для гэтага трэба больш тлумачыць людзям, што адбываецца ў краіне, ды і ў свеце, і чаму мы прымаем тыя ці іншыя рашэнні", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў час бягучай выбарчай кампаніі ад грамадзян атрымана вялікая колькасць  ініцыятыў і пажаданняў. "Гэты моцны канал зваротнай сувязі эканамічным службам усіх узроўняў трэба выкарыстоўваць у сваёй штодзённай рабоце, - акцэнтаваў увагу беларускі лідар. - Усё, аб чым гаварылі людзі, тое распараджэнне, якое я падпісаў па выніках маніторынгу настрою людзей, павінна быць бездакорна выканана. Там пытанні нашага ўзроўню".

"У гэтай частцы новаму кіраўніцтву ўрада давядзецца падкарэкціраваць свае стыль і метады работы", - дадаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі