Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

7 Врс 2020

Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню Следчага камітэта

Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню Следчага камітэта

7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў сёння з дакладам старшыню Следчага камітэта Івана Наскевіча, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы ў першую чаргу папрасіў далажыць, як складваецца сітуацыя ў краіне з пункту гледжання раскрыцця злачынстваў, асаблівую ўвагу ён звярнуў на расследаванне крымінальных спраў, якія мелі грамадскі рэзананс і цяпер знаходзяцца на кантролі ў Прэзідэнта.

"Па-другое, (утойваць няма чаго, як кажуць, не было б шчасця, ды няшчасце дапамагло) палітычныя сваркі і непарадкі, якія ў нас адбываюцца ў момант выбараў і паслявыбарны перыяд, выявілі шэраг недахопаў, можа, недапрацовак у розных сістэмах кіравання, органах улады. Што паказваюць гэтыя падзеі з пункту гледжання Следчага камітэта? Якія ўрокі нам неабходна з гэтага атрымаць?" - пацікавіўся Аляксандр Лукашэнка.

Як далажыў Іван Наскевіч, Следчы камітэт у гэтым годзе "спакойна і планамерна выконвае свае задачы па прызначэнні". Паводле яго слоў, на фоне грамадска-палітычных мерапрыемстваў, эпідэміялагічнай сітуацыі ўзровень злачыннасці ў краіне знізіўся прыкладна на 8 працэнтаў у параўнанні з папярэднім годам. "Адпаведна, зменшылася і нагрузка на Следчы камітэт", - дадаў ён.

Прэзідэнт удакладніў, якія віды злачынстваў насцярожваюць больш за ўсё.

"Часткова змянілася структура злачыннасці, крэн адбыўся ў бок злачынстваў у сферы інфармацыйных тэхналогій. Гэта тэндэнцыя апошніх гадоў. Колькасць гэтых злачынстваў няўхільна расце, і праваахоўны блок таксама пераарыентаваўся на тое, каб раскрываць такія злачынствы з дапамогай тых жа інфармацыйных тэхналогій", - адзначыў Іван Наскевіч.

Пасля сустрэчы з кіраўніком дзяржавы старшыня Следчага камітэта расказаў журналістам, што за студзень-жнівень разгледжана 92,5 тыс. заяў і паведамленняў аб учыненых злачынствах, узбуджана амаль 59 тыс. крымінальных спраў, 25 тыс. чалавек прыцягнуты да крымінальнай адказнасці. "Прыкладна ў паўтара раза ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічылася колькасць злачынстваў у сферы інфармацыйных тэхналогій", - яшчэ раз звярнуў ён увагу.

Іван Наскевіч таксама заўважыў, што некаторыя грамадзяне, разлічваючы на занятасць праваахоўнікаў у перыяд правядзення выбараў і ў паслявыбарны перыяд, адважыліся на ўчыненне "відавочных злачынстваў". У прыклад ён прывёў разбойныя нападзенні на букмекерскую кантору і магазін бытавой хіміі ў Мінску.

"Напэўна, людзі разлічвалі, што не будзе каму затрымліваць іх, раскрываць гэтыя злачынствы. Але не. У вельмі кароткія тэрміны абодва злачынствы былі раскрыты, і цяпер узбуджаны дзве крымінальныя справы. Думаю, што ў бліжэйшы час гэтыя грамадзяне будуць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці", - дадаў Іван Наскевіч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі