У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Врс 2018

Лукашэнка прыняў з дакладам Шэймана па выніках візіту ў Зімбабвэ

Лукашэнка прыняў з дакладам Шэймана па выніках візіту ў Зімбабвэ

25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 25 верасня прыняў з дакладам Кіраўніка спраў Прэзідэнта Беларусі Віктара Шэймана. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Прэзідэнт праінфармаваны аб праведзеным нядаўна візіце Віктара Шэймана ў Рэспубліку Зімбабвэ. У час паездкі прайшлі перагаворы з Прэзідэнтам Зімбабвэ Эмерсанам Мнангагва, старшынёй Рэзервовага банка, а таксама вядучымі міністрамі, якія курыруюць сферы замежных спраў і міжнароднага гандлю, горнай здабычы і развіцця здабыўной галіны, сельскай гаспадаркі, транспарту і развіцця інфраструктуры. Бакі абмеркавалі напрамкі сумеснай работы ў сельскай гаспадарцы, транспарце, лагістыцы, электраэнергетычнай сферы, будаўніцтве, адукацыі, ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве, пытанне паставак у Зімбабвэ беларускай тэхнікі.

Дасягнуты пагадненні аб стварэнні прадпрыемстваў, прапрацоўцы пытанняў у галіне сумеснага развіцця інфраструктуры, будаўніцтва чыгунак, аўтамабільных дарог, стварэння лагістычных цэнтраў. Прынята рашэнне аб стварэнні рабочай групы па адпаведных напрамках.

Акрамя таго, у час паездкі падпісаны кантракты на пастаўкі лесанарыхтоўчай, дарожна-будаўнічай, грузавой тэхнікі на суму амаль шэсць дзясяткаў мільёнаў долараў ЗША.

На рабочай сустрэчы з кіраўніком дзяржавы размова таксама ішла аб новых перспектыўных напрамках работы Кіраўніцтва справамі на тэрыторыі Беларусі. Гэта датычыцца перапрацоўкі і вытворчасці сельгаспрадукцыі, сферы інфармацыйных тэхналогій.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс