У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Чэр 2016

Лукашэнка прыме ўдзел у саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Ташкенце

9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка плануе прыняць удзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) у Ташкенце 24 чэрвеня. Гэта будзе першы саміт гэтай міжнароднай арганізацыі, у якім Беларусь прыме ўдзел на вышэйшым узроўні ў новым статусе наглядальніка, расказаў у інтэрв'ю расійскаму інфармацыйнаму агенцтву "ТАСС" міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, паведамляе БЕЛТА.

"Улічваючы сур'ёзную зацікаўленасць Беларусі ў актывізацыі з ШАС, а таксама высокі ўзровень прадстаўніцтва замежных дэлегацый на мерапрыемстве, нашу краіну будзе прадстаўляць Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка", - заявіў міністр.

Ён адзначыў, што на ўсіх апошніх самітах краіны - члены ШАС паслядоўна выступаюць за больш шырокае прыцягненне дзяржаў-наглядальніц да практычнага супрацоўніцтва ў арганізацыі. "Мы таксама ставім перад сабой задачу па ўдзеле ў рэгулярных кансультацыях і павышэнні практычнай аддачы ад нашага ўзаемадзеяння ў розных галінах. Што датычыцца двухбаковых сустрэч, хачу адзначыць, што ў нас дастаткова пляцовак і падстаў для кантактаў з нашымі партнёрамі па СНД. Таму мы перш за ўсё прапрацоўваем сустрэчы з нашымі важнымі азіяцкімі партнёрамі", - сказаў Уладзімір Макей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс