Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Кст 2016

Лукашэнка прыме ўдзел 14 кастрычніка ў сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ у Ерэване

13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14 кастрычніка наведае з рабочым візітам Арменію, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы прыме ўдзел у сесіі Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Аляксандр Лукашэнка прадставіць пазіцыю Беларусі па прыярытэтных напрамках дзейнасці ў перыяд старшынства нашай краіны ў АДКБ.

На пасяджэнні таксама плануецца разгледзець міжнародную сітуацыю і актуальныя пытанні калектыўнай бяспекі, дадатковыя меры дзяржаў - членаў арганізацыі ў сферы процідзеяння тэрарызму і іншыя пытанні.

Па выніках сесіі чакаецца падпісанне больш як 20 дакументаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі