Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Сак 2017

Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам у Туркменістан

Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам у Туркменістан29 сакавіка, Ашхабад /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам у Туркменістан. Самалёт кіраўніка дзяржавы прызямліўся ў міжнародным аэрапорце Ашхабада, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Каля трапа самалета Прэзідэнта сустрэў намеснік старшыні кабінета міністраў, міністр замежных спраў Туркменістана Рашыд Мярэдаў. Пасля прыбыцця кіраўніка беларускай дзяржавы была арганізавана цырымонія афіцыйнай сустрэчы з удзелам ганаровай варты.

Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам у ТуркменістанЯк паведамлялася, 30 сакавіка адбудуцца перагаворы кіраўніка беларускай дзяржавы і Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава. Сустрэча пройдзе ў фармаце сам-насам, а потым у пашыраным складзе з удзелам прадстаўнікоў дэлегацый. Бакі абмяркуюць шырокі спектр пытанняў, што ўяўляюць узаемны інтарэс. Па выніках перагавораў будзе падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў.

Плануецца, што лідары дзвюх краін таксама прымуць удзел у цырымоніі адкрыцця комплексу будынкаў пасольства Беларусі ў Туркменістане.

На наступны дзень Аляксандр Лукашэнка і Гурбангулы Бердымухамедаў наведаюць Гарлыкскі горна-абагачальны камбінат, будаўніцтва якога было нядаўна завершана беларускім бокам. Кіраўнікі дзяржаў ва ўрачыстай абстаноўцы дадуць старт рабоце завода, а потым азнаёмяцца з вытворчасцю.

Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам у ТуркменістанДыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Туркменістанам былі ўстаноўлены 21 студзеня 1993 года. Двухбаковае супрацоўніцтва мае стратэгічны характар.

Аляксандр Лукашэнка наведваў Туркменістан у 2002, 2009, 2011, 2013 і 2015 гадах. Гурбангулы Бердымухамедаў прыязджаў у Беларусь у 2010, 2012, 2014 і 2016 гадах.

У 2016 годзе тавараабарот паміж краінамі склаў $120,6 млн (128,9 працэнта да ўзроўню 2015 года). Пры гэтым беларускі экспарт дасягнуў амаль $113 млн. Сярод паставак былі машыны і механізмы для грунтавых работ, пульты, панэлі для электрычнай апаратуры, грузавыя вагоны, ізаляваныя правады, трактары і седлавыя цягачы, ліфты, металаканструкцыі з чорных металаў, лякарствы, этылавы спірт, аўтамабілі спецыяльнага прызначэння, зборныя будаўнічыя канструкцыі, электрычныя трансфарматары, сыры і тварог.

Будаўніцтва беларускімі спецыялістамі пад ключ Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната па здабычы і перапрацоўцы калійных солей стала найбольш маштабным двухбаковым праектам Беларусі і Туркменістана. Адпаведны кантракт быў заключаны ў 2010 годзе паміж ААТ "Белгархімпрам" і дзяржканцэрнам "Туркменхімія". Плануецца, што магутнасць камбіната складзе 1,4 млн т хларыду калію ў год на базе Гарлыкскага радовішча калійных солей.

Гарлыкскае - адно з багацейшых радовішчаў калійных солей, размешчаных на тэрыторыі Туркменістана. Усе яны знаходзяцца на паўднёвым усходзе краіны. Агульныя запасы калійных руд гэтых радовішчаў папярэдне ацэньваюцца ў памеры 2,8 млрд т.

Беларусь – Туркменістан: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі