Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

18 Лют 2015

Лукашэнка просіць зняць усялякія абмежаванні ў супрацоўніцтве Беларусі з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця

18 лютага, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуўся з просьбай да прэзідэнта Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця Сума Чакрабарці аб зняцці ўсялякіх абмежаванняў па супрацоўніцтве ЕБРР з Беларуссю, асабліва адносна дзяржаўных прадпрыемстваў. Аб гэтым беларускі лідар заявіў сёння на сустрэчы з прэзідэнтам Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я вас вельмі прасіў бы пасля вывучэння сітуацыі ў нашай краіне, каб банк зняў усялякія абмежаванні па супрацоўніцтве з Беларуссю, асабліва што датычыцца дзяржаўных прадпрыемстваў. Думаю, ва ўрадзе вам пакажуць прадпрыемствы дзяржаўнай уласнасці і вы для сябе зробіце вывад, ці можа банк шырока супрацоўнічаць з гэтымі прадпрыемствамі", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ўрад Беларусі будзе гарантаваць надзейнасць гэтага супрацоўніцтва.

Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што ёсць яшчэ адно праблемнае пытанне. У прыватнасці, грашовыя сродкі, якія выдзяляюцца Беларусі ЕБРР, паступаюць праз даччыныя расійскія банкі: БелЗЭБ, БПБ-Ашчадны банк, Белгазпрамбанк і іншыя. "Сёння Расія знаходзіцца пад санкцыямі, і калі вы іх распаўсюдзіце на гэтыя банкі, мы можам страціць фінансаванне вашага банка на Беларусь. Гэтага дапусціць нельга. Трэба знайсці выйсце з гэтай сітуацыі", - адзначыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што беларускі бок гатовы як прапаноўваць варыянты, так і разглядаць прапановы ЕБРР па паглыбленні супрацоўніцтва не толькі з Беларуссю, але, магчыма, праз Беларусь з іншымі дзяржавамі.

Прэзідэнт Беларусі падзякаваў прэзідэнту Еўрапейскага банка рэканструкцыі за супрацоўніцтва, адзначыўшы, што на рэалізацыю інвестыцыйных праектаў у Беларусь ад банка паступіла амаль 1,650 млрд еўра. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што цяпер выпрацоўваецца новая стратэгія ўзаемаадносін Беларусі з ЕБРР на 2016-2018 гады.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі