Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

23 Чэр 2015

Лукашэнка: Прэзідэнцкія выбары неабходна правесці адкрыта, сумленна, спакойна і строга ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі неабходна падрыхтаваць і правесці адкрыта, сумленна, спакойна і строга ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам і ўзятымі на сябе міжнароднымі абавязацельствамі. Аб гэтым заявіў сёння кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па актуальных і ўнутрыпалітычных пытаннях, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што выбарчыя кампаніі любога ўзроўню маюць вельмі важнае значэнне як форма волевыяўлення народа. "А выбары Прэзідэнта - гэта галоўная грамадска-палітычная падзея для любой краіны, тым больш для нашай, дзе паўнамоцтвы Прэзідэнта вельмі вялікія, - адзначыў беларускі лідар. - Аддаючы свой голас на карысць таго ці іншага кандыдата, грамадзяне Беларусі вызначаюць лёс дзяржавы, куды і як мы будзем рухацца далей, які шлях развіцця пры гэтым выберам".

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што маючыя адбыцца прэзідэнцкія выбары з'яўляюцца ў пэўным сэнсе экзаменам для ўсіх органаў улады. "Гэта экзамен перад народам, перад тымі, хто даверыў нам лёс Беларусі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Паводле слоў Прэзідэнта, яго вынікі прадэманструюць стаўленне людзей да рэзультатаў гэтай работы, а таксама стануць асновай стратэгіі далейшага развіцця краіны.

"Гэта найважнейшае палітычнае мерапрыемства, і мы павінны забяспечыць яго правядзенне на самым высокім узроўні. Пры гэтым хачу падкрэсліць, што яшчэ ніколі не было такіх магчымасцей для правядзення выбараў на тым узроўні, каб ніхто не змог нават папракнуць нас, падкапацца пад нейкія праблемы і пытанні", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што галоўную ролю ў правядзенні выбарчай кампаніі ў адпаведнасці з заканадаўствам будзе адыгрываць Цэнтрвыбаркам. "ЦВК з часу аб'яўлення прэзідэнцкіх выбараў і толькі ён будзе займацца ў краіне арганізацыяй і правядзеннем выбарчай кампаніі. Усе астатнія, і я ў тым ліку, будуць удзельнічаць у ёй толькі пастолькі, паколькі гэтага запатрабуе ЦВК. Усялякія заявы, ініцыятывы павінны ўзгадняцца са старшынёй Цэнтрвыбаркама", - падкрэсліў Прэзідэнт. У той жа час у вырашэнні эканамічных і арганізацыйных пытанняў заўсёды актыўна ўдзельнічаюць мясцовыя органы ўлады, дадаў ён.

"Перад намі стаяць сур'ёзныя і адказныя задачы. Нам неабходна падрыхтаваць і правесці прэзідэнцкія выбары, па-першае, адкрыта, па-другое, сумленна, па-трэцяе, спакойна, і самае галоўнае - строга ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам і тымі абавязацельствамі, якія мы ўзялі перад міжнароднымі арганізацыямі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што ў краіне нікому не будуць забараняць назіраць за выбарамі: "ні ўнутраным наглядальнікам, ні замежным". "Няхай глядзяць, робяць адпаведныя вывады", - сказаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі