Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

8 Чэр 2016

Лукашэнка прапануе парламентарыям Беларусі і Расіі ўзяць пад патранаж супрацоўніцтва органаў мясцовага самакіравання

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што калі б парламентарыі Беларусі і Расіі ўзялі тэму супрацоўніцтва органаў мясцовага самакіравання пад свой патранаж, то зрабілі б вялікую справу. Такое меркаванне ён выказаў 8 чэрвеня на пленарным пасяджэнні ІІІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мясцовае самакіраванне неяк часам з поля зроку цэнтральных органаў улады знікае", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

"Калі вы палічыце патрэбным узяць гэта пад свой кантроль, мы ў Беларусі будзем гэта толькі вітаць", - сказаў Прэзідэнт, звяртаючыся да парламентарыяў.

Аляксандр Лукашэнка назваў добрай практычнай справай, якая дапамагае ўмацоўваць міжрэгіянальнае супрацоўніцтва, форумы рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Куратарамі іх правядзення выступаюць верхнія палаты парламентаў дзвюх краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі