Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Чэр 2015

Лукашэнка прапануе Індыі бесперашкодны выхад на рынак ЕАЭС пры адкрыцці вытворчасцей у Беларусі

4 чэрвеня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапануе Індыі скарыстацца бесперашкодным выхадам на рынак Еўразійскага эканамічнага саюза пры адкрыцці вытворчасцей у Беларусі. Аб гэтым ён заявіў сёння на беларуска-індыйскім бізнес-форуме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік беларускай дзяржавы лічыць, што Беларусь і Індыя могуць узмацніць узаемадзеянне ў прамысловасці, энергетыцы, лагістыцы, сувязі, бія- і нанатэхналогіях. Беларускі бок зацікаўлены таксама ў развіцці сумесных вытворчасцей у галіне фармакалогіі, інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій.

"Такія прадпрыемствы мы будзем ствараць у індустрыяльным парку "Вялікі камень", - сказаў Прэзідэнт Беларусі. Ён запрасіў прадстаўнікоў індыйскіх дзелавых колаў больш дэталёва азнаёміцца як з патэнцыялам парка, так і ў цэлым краіны.

"Адкрыўшы вытворчасці ў Беларусі, вы зможаце скарыстацца бесперашкодным выхадам на рынак Еўразійскага эканамічнага саюза і асвойваць рынкі Еўрапейскага саюза, - адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы. - Вы добра разумееце, што лепшай лагістыкі для работы ў гэтых двух саюзах быць не можа, таму што Беларусь геаграфічна знаходзіцца ў самым цэнтры гэтых эканамічных гігантаў".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што асаблівае значэнне Беларусь надае супрацоўніцтву на ўзроўні рэгіёнаў. На яго думку, такое ўзаемадзеянне дасць магчымасць напаўняць двухбаковыя гандлёва-эканамічныя сувязі новым зместам. Прэзідэнт дадаў, што прыкладам могуць служыць прамыя кантакты Беларусі з суб'ектамі Расійскай Федэрацыі.

Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў надзею, што бізнес-форум будзе карысным для ўсіх удзельнікаў, а яго вынікам стане з'яўленне новых, цікавых і ўзаемавыгадных праектаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі