Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

18 Врс 2015

Лукашэнка прапануе канкрэтныя крокі для фарміравання адзінай прампалітыкі ў Саюзнай дзяржаве

18 верасня, Сочы /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў канкрэтныя крокі для фарміравання адзінай прамысловай палітыкі ў Саюзнай дзяржаве сёння, выступаючы на пленарным пасяджэнні II Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Сочы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Існуючая ў свеце сітуацыя прадэманстравала наяўнасць пэўнай неабароненасці як Беларусі, так і Расіі ад знешніх фактараў, адзначыў беларускі лідар. "Нестабільнасць еўразоны, ваганні сусветных фондавых рынкаў, кітайскага юаня - усё гэта патрабуе карэкціроўкі праводзімай эканамічнай палітыкі, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Цяпер асабліва патрэбна кансалідацыя нашага патэнцыялу як у Саюзнай дзяржаве, так і ў Еўразійскім эканамічным саюзе ў цэлым. Важнейшае значэнне, на наш погляд, мае каардынацыя дзеянняў у прамысловым сектары, якая можа быць забяспечана фарміраваннем адзінай прамысловай палітыкі. Галоўная яе мэта - дыверсіфікацыя нацыянальных эканомік, стварэнне новых вытворчасцей і развіццё чалавечага капіталу".

Прэзідэнт Беларусі прапанаваў шэраг канкрэтных крокаў у гэтым напрамку, пачаўшы з неабходнасці забяспечыць аднолькавыя канкурэнтныя ўмовы суб'ектам гаспадарання для работы на агульным рынку тавараў і паслуг. "Неабходна максімальна ўстараніць існуючыя бар'еры і абмежаванні ў гандлі, якія прыводзяць да страты прывабнасці двухбаковага супрацоўніцтва і адпаведна нівеліруюць саму ідэю інтэграцыі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Акрамя таго, на яго думку, неабходна ўзмацніць меры па абароне агульнага рынку, у тым ліку ад шэрага імпарту, скаардынаваць дзеянні па рацыянальным размяшчэнні і паглыбленні спецыялізацыі прамысловай вытворчасці, пашырэнні тэхналагічнага супрацоўніцтва, сумеснай рэалізацыі інвестыцыйных праектаў.

Яшчэ адзін крок заключаецца ў тым, каб выпускаць новы прадукт, які можа замяніць замежныя аналагі. "Тут патрабуецца комплексны прадуманы падыход, накіраваны на аб'яднанне навуковых, матэрыяльных і інвестыцыйных рэсурсаў для структурнай перабудовы прамысловасці і прыярытэтнага развіцця навукаёмістых вытворчасцей", - дадаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што рэалізацыя гэтых крокаў дасць магчымасць вырашыць праблемы імпартазамяшчэння і стымулявання вытворчасцей, арыентаваных на экспарт, будзе садзейнічаць скарачэнню тэхналагічнага разрыву з заходнімі краінамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі