У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Кст 2015

Лукашэнка прапануе Аўстрыі адкрыць новую старонку ў адносінах

13 кастрычніка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапануе Аўстрыі адкрыць новую старонку ў адносінах. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з прэзідэнтам Палаты эканомікі Аўстрыі Крыстафам Ляйтлам і першым намеснікам старшыні Нацыянальнага савета Аўстрыі Карлхайнцам Копфам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нам трэба на аснове таго вопыту супрацоўніцтва, які ў нас ёсць, адкрываць новую старонку і рухацца наперад", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што час для гэтага не ўпушчаны, Беларусь падтрымлівала сувязі з Аўстрыяй.

Прэзідэнт падзякаваў аўстрыйскаму боку за інвестыцыі і крэдытную дапамогу, аказаныя пры мадэрнізацыі беларускіх прадпрыемстваў. Ён падкрэсліў, што ў Беларусі будуць з вялікім задавальненнем вітаць аўстрыйскі бізнес.

"Умова толькі адна - каб тыя, хто прыходзяць сюды, ставіліся да нашага народа гэтак жа, як яны працуюць у Аўстрыі, - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы. - Мы вас будзем абараняць гэтак жа, як свае беларускія кампаніі. Вы нам чужымі не будзеце, мы будзем рабіць усё, каб вам тут было камфортна. І з боку аўстрыйскага бізнесу такое ж павінна быць прыстойнае стаўленне да нашай дзяржавы, да нашага народа".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс