Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Ліс 2015

Лукашэнка: Прапановы МВФ па перспектывах адносін з Беларуссю не выклікаюць непрымання

17 лістапада, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Прапановы Міжнароднага валютнага фонду па перспектывах адносін з Беларуссю не выклікаюць непрымання. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком місіі МВФ па Беларусі Пітэрам Долманам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ён знаёмы з прапановамі МВФ па перспектывах адносін з Беларуссю і па асноўных момантах будучай праграмы. "Павінен сказаць, што ў мяне ні адзін пункт, які прапануецца, не выклікае ніякага непрымання, ніякай алергіі", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Паводле яго слоў, прапановы фонду грунтуюцца на абсалютна аб'ектыўных законах эканомікі, жыцця.

"Формула адна: атрымліваеш паслугу - плаці за гэту паслугу ў поўным аб'ёме. Ці то электрычнасць, цяпло, транспартнае абслугоўванне і гэтак далей", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што "пытанне толькі ў адным - у тэрмінах". "Не думаю, што ў нас будзе вельмі вялікая разбежка ў разуменні гэтых тэрмінаў і ў тэрмінах наогул, - выказаў упэўненасць Прэзідэнт. - Мы таксама нацэлены на тое, каб прапановы, якія мы выпрацавалі разам з вамі, рэалізаваліся ў гранічна кароткія тэрміны".

Кіраўнік дзяржавы з задавальненнем адзначыў, што Беларусь і МВФ дакладна выконваюць дамоўленасць па прапрацоўцы праграмы, якая павінна паслужыць асновай супрацоўніцтва. Аляксандр Лукашэнка дадаў, што памятае вельмі рэзультатыўную сустрэчу ў Нью-Ёрку з дырэктарам-распарадчыкам МВФ Крысцін Лагард. Прэзідэнт прызнаўся, што пасля гэтай сустрэчы ён іншымі вачамі паглядзеў на адносіны Беларусі з Міжнародным валютным фондам і на МВФ наогул.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі