Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Кст 2021

Лукашэнка прапанаваў Турцыі аб'яднаць намаганні для эфектыўнага процістаяння беспрэцэдэнтным выклікам часу

Лукашэнка прапанаваў Турцыі аб'яднаць намаганні для эфектыўнага процістаяння беспрэцэдэнтным выклікам часу

29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана і грамадзян гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Рэспублікі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў дынамічнае развіццё Турцыі і яе актыўную ролю на глабальным і рэгіянальным узроўнях. "Упэўнены, што да стагадовага юбілею ў 2023 годзе Турцыя падыдзе з новымі грандыёзнымі дасягненнямі па ўсіх намечаных вамі напрамках", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што Мінск надае асаблівае значэнне адносінам з Анкарой, заснаваным на традыцыях дружбы і ўзаемнага даверу. "Для Турцыі, як і для Беларусі, суверэнітэт і незалежнасць з'яўляюцца непарушнымі прыярытэтамі дзяржаўнага ладу. У сучасных рэаліях важна аб'яднаць намаганні, каб эфектыўна процістаяць беспрэцэдэнтным выклікам часу", - падкрэсліў беларускі лідар.

Прэзідэнт выказаў перакананне, што двухбаковае супрацоўніцтва будзе з кожным годам умацоўвацца і прырастаць новымі здзяйсненнямі на карысць народаў абедзвюх краін, у тым ліку за кошт рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у Анкары ў красавіку 2019 года ў час афіцыйнага візіту кіраўніка беларускай дзяржавы ў Турцыю.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Рэджэпу Таіпу Эрдагану добрага здароўя і далейшых поспехаў у адказнай дзейнасці, а жыхарам Турцыі - міру і працвітання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі