3 кастрычніка, Салігорск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў ходзе рабочай паездкі ў Салігорскі раён, дзе ён наведаў інавацыйную перапяліную ферму, даручыў прапрацаваць больш шырокае выкарыстанне перапяліных яек, у тым ліку пры арганізацыі харчавання дзяцей у школах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы абмяркоўвалі тэму большага спажывання яйка. Іна (дырэктар Салігорскай птушкафабрыкі Іна Талкачова. - Заўвага БЕЛТА) кажа, што яны не супраць, каб школы больш бралі б. І Японію прыводзіла ў прыклад, што яны гэта робяць, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Трэба прапрацаваць з будучага года. А чаму не? Яна, аказваецца, варыць гэта яйка і ачышчанае пастаўляе".
Як было адзначана, па сваіх карысных уласцівасцях перапяліныя яйкі на трэць лепшыя за курыныя.
"Журналістам - усім перапяліныя яйкі ёсці", - не без долі гумару сказаў Прэзідэнт.