У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Май 2019

Лукашэнка прапанаваў, каб Назарбаеў на пасадзе ганаровага старшыні заняўся рэвізіяй спраў у ЕАЭС

Лукашэнка прапанаваў, каб Назарбаеў на пасадзе ганаровага старшыні заняўся рэвізіяй спраў у ЕАЭС

29 мая, Нур-Султан /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на саміце Еўразійскага эканамічнага саюза агучыў прапанову, каб першы Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў на пасадзе Ганаровага старшыні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета заняўся рэвізіяй усяго таго, што зроблена ў саюзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На пасяджэнні ў вузкім складзе я прапанаваў, каб Нурсултан Абішавіч заняўся ў тым ліку рэвізіяй усяго таго, што мы зрабілі або не зрабілі ў нашым саюзе. Пачынаючы ад кадравага складу нашай камісіі і заканчваючы стратэгічнымі напрамкамі дзейнасці. Вось тут ён можа аказаць нам неацэнную дапамогу", - заявіў Прэзідэнт Беларусі.

"Таму не трэба думаць, што гэта нейкі падарунак чалавеку, які ўчора быў Прэзідэнтам Казахстана, а сёння пайшоў. Мы ад яго яшчэ вельмі шмат зможам атрымаць станоўчага для нашага саюза", - упэўнены беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка, у прыватнасці, лічыць важным далейшае пашырэнне паўнамоцтваў Еўразійскай эканамічнай камісіі, у першую чаргу ў частцы процідзеяння ўвядзенню бар'ераў. "І думаю, што значную дапамогу нам можа тут аказаць, адыграўшы значную ролю, Ганаровы старшыня нашага саюза", - адзначыў ён.

Прэзідэнт падкрэсліў, што пытанне не толькі ў асобе Нурсултана Назарбаева. "У яго за плячамі велізарная армія талковых людзей, экспертаў. Яны вельмі сур'ёзна працавалі з ім, калі ён быў Прэзідэнтам, і нам нельга гэта страціць", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс