Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

15 Чэр 2017

Лукашэнка пракаменціраваў заявы аб магчымасці ўрэгулявання канфлікту ва Украіне без мінскага фармату

Лукашэнка пракаменціраваў заявы аб магчымасці ўрэгулявання канфлікту ва Украіне без мінскага фармату15 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з сакратарамі саветаў бяспекі дзяржаў - удзельніц АДКБ пракаменціраваў заявы аб магчымасці ўрэгулявання канфлікту ва Украіне без мінскага фармату, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў якасці месца правядзення сустрэчы з сакратарамі саветаў бяспекі была выбрана гістарычная зала, дзе праходзілі перагаворы лідараў краін "нармандскай чацвёркі" і выпрацоўваліся гістарычныя мінскія пагадненні, якія, на жаль, не ў поўным аб'ёме рэалізуюцца. "І, як я бачу, у апошні тыдзень пачалі падпадаць пад уздзеянне ўжо атак з боку тых дзяржаў, якія павінны былі б сесці за стол перагавораў і далучыцца да гэтага фармату", - адзначыў беларускі лідар.

"Ужо ідуць намёкі, што можна і без мінскага фармату абысціся, знайсці нейкія іншыя спосабы ўрэгулявання ўкраінскага канфлікту, - сказаў Прэзідэнт Беларусі. - Можна, вядома. Але пачынаць спачатку заўсёды складаней, чым прадаўжаць добрую справу".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі