Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Чэр 2025

Лукашэнка пракаменціраваў удары па ядзерных аб'ектах Ірана

Лукашэнка пракаменціраваў удары па ядзерных аб'ектах Ірана

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нядаўнія ўдары па ядзерных аб'ектах Ірана самым небяспечным чынам парушаюць палажэнні міжнароднага права. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 27 чэрвеня на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў пашыраным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што на саміце ЕАЭС першапачаткова планавалася прысутнасць Прэзідэнта Ірана - упершыню ў якасці прадстаўніка дзяржавы - наглядальніка пры ЕАЭС. Аднак з-за вядомых акалічнасцей ён не змог прыляцець у Мінск. Таму яго выступленне прагучыць у запісе.

"Нядаўнія ўдары па ядзерных аб'ектах Ірана, якія знаходзяцца пад кантролем МАГАТЭ, самым небяспечным чынам парушаюць палажэнні міжнароднага права, у тым ліку Дагавор аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі і Жэнеўскія канвенцыі 1949 года. Не буду нават гаварыць аб пачуццях, якія такія дзеянні выклікаюць у Беларусі - краіне, якая найбольш пацярпела ад атамнай аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі. Тады радыеактыўныя ападкі былі зафіксаваны нават у Вялікабрытаніі, Германіі і Швецыі. Думаюць, напэўна, што цяпер не накрые. Асабліва краіну, якая ўчыніла такія дзеянні", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"Мы жадаем нашаму калегу ўсялякіх поспехаў, а народу Ірана, нашаму блізкаму народу, - пераадолець усе праблемы, якія сёння ўзніклі. Я хачу, каб вы ведалі, што ў вашым супраціўленні вы не ў адзіноцтве", - звярнуўся Прэзідэнт да іранскага боку.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі