Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

23 Чэр 2016

Лукашэнка: Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця на пяцігоддзе - аснова для прыняцця рашэнняў

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады стане асновай для прыняцця рашэнняў у далейшым. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў заключным слове на V Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на пяцігоддзе - не вычарпальны дакумент. "Жыццё настолькі разнастайнае, што ўсё немагчыма прапісаць у адным дакуменце", - дадаў ён.

"Гэтай праграмай мы толькі вызначылі перспектывы, толькі намецілі шляхі, па якіх зможам рухацца да пастаўленых мэт. Але гэта тыя шляхі, якія мы сёння бачым або тэарэтычна ўсвядомілі, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Паколькі жыццё вельмі разнастайнае, узнікне яшчэ мноства іншых пытанняў. Нам давядзецца прымаць шмат рашэнняў за межамі гэтай праграмы, вядома, грунтуючыся на яе палажэннях".

"Я прашу гэта мець на ўвазе і глядзець шырэй на задачы, якія перад намі пастаўлены", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі