18 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праграма "Адзін раён - адзін праект" будзе прадоўжана. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Пасланні беларускаму народу і парламенту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Паспяхова сябе зарэкамендавала ініцыятыва "Адзін раён - адзін праект", даўшы больш як 6 тыс. новых працоўных месцаў у невялікіх гарадах і населеных пунктах. І далей гэта праграма будзе прадоўжана, стане адной з ключавых у краіне", - сказаў Прэзідэнт.