У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Май 2015

Лукашэнка: Прафсаюзы былі і застаюцца адной з асноўных апор грамадзянскай супольнасці

22 мая, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прафсаюзы былі і застаюцца адной з асноўных апор грамадзянскай супольнасці. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на VII з'ездзе ФПБ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Менавіта таму яны павінны ўзяць на сябе частку той вялікай работы, якую давядзецца ў бліжэйшай будучыні выканаць нашай краіне", - лічыць Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў рэспубліканскім, галіновым абласным аб'яднанням прафсаюзаў, тым, хто вылучыў яго кандыдатуру і выбраў дэлегатам гэтага форуму.

Паводле яго слоў, з'езд Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі адыгрывае важную ролю ў жыцці дзяржавы. Гэта самая масавая і аўтарытэтная грамадская арганізацыя краіны. Яна аб'ядноўвае ў сваіх радах больш за 90 працэнтаў актыўнага насельніцтва Беларусі - прыкладна 4 млн 100 тыс. чалавек.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў таксама вялікую ролю прафсаюзаў і сказаў, што ў Беларусі выбудавана дакладная сістэма рэгулявання працоўных адносін. У яе аснове - генеральнае пагадненне паміж урадам, аб'яднаннямі наймальнікаў і прафсаюзаў. Для абароны і забеспячэння сацыяльнай гарантыі працоўных вядзецца пастаянная работа па развіцці і ўмацаванні сацыяльнага партнёрства на ўсіх узроўнях.

Прэзідэнт нагадаў, што ў нядаўнім Пасланні беларускаму народу ён акрэсліў ключавыя выклікі, з якімі сутыкнулася наша дзяржава ва ўмовах чарговага сусветнага фінансава-эканамічнага крызісу і эканамічных санкцый супраць Расіі, і падзей ва Украіне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс