Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Aug 2022

Лукашэнка прадставіў Юрыя Назарава на пасадзе кіраўніка спраў Прэзідэнта

Лукашэнка прадставіў Юрыя Назарава на пасадзе кіраўніка спраў Прэзідэнта

22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 22 жніўня прадставіў на пасадзе кіраўніка спраў Прэзідэнта Юрыя Назарава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Юрый Назараў у гэтай сферы чалавек не новы: у 2010-2013 гадах ён працаваў на пасадзе намесніка кіраўніка спраў Прэзідэнта.

"У мяне з ім адбылася не адна размова да назначэння, і мы дамовіліся, што, пакуль я буду ў камандзіроўцы, ён азнаёміцца з цяперашнім станам спраў, калі трэба, пазнаёміцца з кадрамі асобнымі, з якімі ён не знаёмы яшчэ. Так і зрабілі, - расказаў Прэзідэнт. - Кіраўніцтва справамі - структура асаблівая ў органах дзяржаўнай улады Беларусі. Тут таксама вырашаюцца пытанні агульнадзяржаўнага значэння, і пасада кіраўніка спраў у кадравым рэестры размешчана ў верхнім радку як вышэйшая службовая асоба. Гэта значыць, што, акрамя тых функцый, у яго кампетэнцыю ўваходзіць усё - усе тыя задачы трэба вырашаць, якія вырашаюцца на тэрыторыі Беларусі".

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што Юрый Назараў як чалавек, які мае вялікі вопыт дзяржаўнай дзейнасці, арганізуе работу Кіраўніцтва справамі на належным узроўні. "Вашы арганізацыі павінны стаць прыкладам у працоўнай выканальніцкай дысцыпліне, а таксама ўзорам парадку на вытворчасці і замацаваных тэрыторыях, - падкрэсліў беларускі лідар. - Ад мяне і ад усіх вас давайце пажадаем вашаму кіраўніку, Юрыю Віктаравічу, поспеху на гэтым шляху".

У сваю чаргу Юрый Назараў падзякаваў за аказаны яму давер пры назначэнні на высокую, адказную пасаду. Ён адзначыў, што добра знаёмы са многімі работнікамі Кіраўніцтва справамі з часоў сваёй дзейнасці ў якасці намесніка кіраўніка, таму "няма неабходнасці кудысьці ўнікаць, у чымсьці разбірацца". Разам з тым ён прызнаў, што некаторы час спатрэбіцца для большага ўключэння ў тэматыку сельскай гаспадаркі, тым больш што гэта важная сфера дзейнасці для Кіраўніцтва справамі, у веданні якога знаходзіцца каля 70 тыс. га ворнай зямлі. У сувязі з гэтым Юрый Назараў паразмаўляў ужо з кіраўніком аграпрамысловага комплексу Кіраўніцва справамі. "Гаспадарнік ён моцны, думаю, мы спрацуемся", - ахарактарызаваў яго кіраўнік спраў Прэзідэнта. У якасці прыкладу дзейнасці ён прывёў работу нацыянальнага парку "Нарачанскі", які нягледзячы на размяшчэнне на поўначы Мінскай вобласці, дае добры рэзультат па сельскай гаспадарцы і даволі высокую ўраджайнасць.

"Я ўпэўнены, што калектыў цалкам працаздольны. Я ведаю вашы патрабаванні да кіраўнікоў прадпрыемстваў і запэўніваю, што мы выканаем любыя пастаўленыя перад намі задачы", - заявіў, звяртаючыся да Прэзідэнта, Юрый Назараў.

Як паведамлялася, 16 жніўня Аляксандр Лукашэнка прыняў шэраг кадравых рашэнняў, у прыватнасці, змяніўшы кіраўніцтва ў Кіраўніцтве справамі Прэзідэнта. Валерый Іваноў, які крыху больш за год узначальваў гэты орган, звярнуўся да кіраўніка дзяржавы з хадайніцтвам аб пераходзе на іншую работу. Аляксандр Лукашэнка гэту просьбу падтрымаў.

Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта ўзначаліў намеснік прэм'ер-міністра Юрый Назараў. На пасадзе віцэ-прэм'ера ён курыраваў пытанні развіцця машынабудавання, нафтахіміі, дрэваапрацоўкі і навукі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі