Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

6 Стд 2021

Лукашэнка прадоўжыў дзеянне мер па падтрымцы эканомікі ў час пандэміі

Лукашэнка прадоўжыў дзеянне мер па падтрымцы эканомікі ў час пандэміі

6 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі прадаўжаюцца меры падтрымкі пацярпелых галін і арганізацый ва ўмовах запаволення эканамічнай актыўнасці ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакумент уносіць змяненні ва ўказ нумар 143 ад 24 красавіка 2020 года "Аб падтрымцы эканомікі". У прыватнасці, прадаўжаюцца магчымасць прадастаўлення падатковых ільгот па плацяжах у мясцовыя бюджэты і арэнднай плаце за зямельныя ўчасткі, мараторый на павелічэнне базавай арэнднай велічыні, дазвол на рэалізацыю безрэцэптурных лекавых сродкаў у інтэрнэце.

На першае паўгоддзе 2021 года перанесены тэрмін прадастаўлення растэрміновак пагашэння арэндных плацяжоў па адтэрміноўках, прадастаўленых у II і III кварталах 2020 года, а таксама прадастаўляюцца новыя адтэрміноўкі ў першым паўгоддзі 2021 года з растэрміноўкай пагашэння абавязацельстваў да канца 2021 года.

Акрамя таго, пералік відаў эканамічнай дзейнасці, якія найбольш зведваюць негатыўнае ўздзеянне эпідэміялагічнай сітуацыі, дапоўнены дзейнасцю па паказе кінафільмаў. Арганізацыям прадастаўлена права па ўзгадненні з уласнікамі прымаць рашэнні аб неправядзенні інвентарызацыі маёмасці, што знаходзіцца на бухгалтарскім уліку.

Дадатковыя правы ў сувязі з негатыўным уздзеяннем эпідэміялагічнай сітуацыі атрымалі наймальнікі. Яны могуць прадастаўляць работніку з яго згоды водпуск для знаходжання ў рэжыме самаізаляцыі, аб'яўляць прастой без абмежавання яго агульнай працягласці на працягу каляндарнага года, уключаць у рабочы год, за які прадастаўляецца працоўны водпуск, час прадугледжаных заканадаўствам водпускаў без захавання заработнай платы, прадастаўляемых па ініцыятыве наймальніка, а таксама вызваляць работніка ад работы ў сувязі з яго хваравітым станам без захавання заработнай платы на тэрмін да трох каляндарных дзён сумарна на працягу тэрміну дзеяння ўказа.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі