Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Ліс 2025

Лукашэнка праанансаваў размову з кіраўніцтвам арміі і сілавых структур

Лукашэнка праанансаваў размову з кіраўніцтвам арміі і сілавых структур
Фота з архiва

25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка праанансаваў размову з кіраўніцтвам арміі і сілавых структур, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нам трэба падумаць аб размове Прэзідэнта з кіраўніцтвам нашай арміі. Можа, нават сілавых структур - падумайце, як лепш зрабіць. Або тут, або ў Міністэрстве абароны. Даўно мы не сустракаліся і не размаўлялі. Гэта трэба зрабіць", - заявіў Аляксандр Лукашэнка, заслухоўваючы даклад дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Аляксандра Вальфовіча.

Кіраўнік дзяржавы таксама пацікавіўся ўражаннямі дзяржсакратара Савета бяспекі аб праверках боегатоўнасці Узброеных Сіл. Акрамя таго, Прэзідэнт удакладніў, як ідуць справы ў арміі і сілавым блоку ў цэлым.

Паводле слоў Прэзідэнта, размову з кіраўніцтвам арміі і сілавых структур можна было б правесці па прыкладзе сустрэчы з вучонымі, якая прайшла 21 лістапада. "Там мы на падставе гэтых праверак (боегатоўнасці. - Заўвага БЕЛТА) пагаворым з імі, як з вучонымі, - прыкладна ў такім плане, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Добра - значыць, добра. Дрэнна - значыць, скажам, што дрэнна. Расслабляцца ні ў якім разе нельга".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі