16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праводзячы планавыя беларуска-расійскія вучэнні "Захад-2025", Беларусь нікому не пагражае, трэніруе сваіх ваенных, каб яны ўмелі ўсё. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўручэння дзяржузнагарод, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Вучэнні, якія сёння праходзяць на тэрыторыі Беларусі, - планавыя. Беларуска-расійскія вучэнні. І мы адпрацоўваем там усё. Яны таксама гэта ведаюць, мы гэта не ўтойваем. Пачынаючы ад стральбы са звычайнай стралковай зброі да атамных боегаловак. Зноў жа, мы павінны ўмець гэта рабіць усё. У адваротным выпадку, навошта яна на тэрыторыі Беларусі. Але ні ў якім разе не збіраемся гэтым самым камусьці пагражаць", - заявіў беларускі лідар.
"А калі некаму трэба апраўдаць свае дзеянні - ашалелым, якія тут па суседстве жывуць, - ну, гэта іх праблемы, няхай падманваюць свой народ. Гэта да пары да часу. Як гаварыў, палякі, літоўцы, латышы - разумныя людзі, разбяруцца, у чым праблемы. Як разабраліся ўкраінцы, дарэчы. Мы ад іх менш праблем маем, хоць там ідзе вайна", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт у сувязі з гэтым звярнуўся да ваеннаслужачых: "Будзьце заўсёды напагатове. Сёння добра, што расіяне многае могуць. На няшчасце, у сувязі з вайной. І яны гатовы нам бясплатна перадаваць свае навыкі і сваю падрыхтоўку. Мы павінны вучыцца. Калі хочам жыць, мы павінны ўмець усё. Гэта я звяртаюся як ваенны да ваеннаслужачых".-0-