Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Жнв 2020

Лукашэнка пра штаб апазіцыі: у краіне няма такой колькасці партфеляў, колькі вас стаіць у чарзе

Лукашэнка пра штаб апазіцыі: у краіне няма такой колькасці партфеляў, колькі вас стаіць у чарзе

19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на пасяджэнні Савета бяспекі з удзелам па відэасувязі кіраўнікоў рэгіёнаў яшчэ раз пацвердзіў сваю пазіцыю адносна незаконнасці стварэння ў краіне тых ці іншых альтэрнатыўных органаў, накіраваных на захоп улады, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я пра гэта ўжо гаварыў: створана так званая чорная сотня для прыёму, перадачы ўлады. Так званы штаб апазіцыі. Што дзіўна, там ужо выстраіліся ў чэргі і дзеляць партфелі. Я хачу сказаць: паважаныя чарнасоценцы, у краіне няма такой колькасці партфеляў, колькі вас стаіць у чарзе. Мётлы і лапаты ў нас ёсць. Мы забяспечым", - сказаў Прэзідэнт.

"Хачу паўторна нагадаць: стварэнне альтэрнатыўных, паралельных і іншых органаў, тых жа "соцень" з мэтай захопу ўлады караецца законам", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі